Беларус падпаліў сябе ў легкавым аўтамабілі

27/09/2015 - 10:45

У Пухавіцкім раёне Міншчыны шпіталізавалі мужчыну, які спрабаваў забіць сябе ў салоне легкавога аўтамабіля.

Як адзначае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, ратавальнікі атрымалі паведамленне ў абед 26 верасня. Ім перадалі, што каля вёскі Дуброўка Пухавіцкага раёна адбылася спроба суіцыду. Як выявілася 40-гадовы аператар кацельні падпаліў сябе ў легкавым аўтамабілі.

Мужчыну з апёкамі першай-трэцяй ступені 50% цела забралі медыкі.

Фота: canal3.md

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі