Беларусь пацвердзіла жаданне стаць паўнапраўным чальцом СГА

01/11/2017 - 11:12

Беларусь пацвердзіла жаданне стаць паўнапраўным чальцом Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта 1 лістапада заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сустрэўся з дэлегацыяй СГА. Як інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны, Макей праінфармаваў пра нацэленасць Беларусі ўступіць у арганізацыю і пра зробленую для гэтага працу. Таксама міністр агучыў далейшыя крокі па ўзаемадзеянні нашай краіны і кіраўніцтва Сусветнай гандлёвай арганізацыі і яе чальцоў. Уладзімір Макей распавёў пра магчымасці Беларусі ў шматбаковай гандлёвай сістэме і пра ролю, якую можа ў ёй адыгрываць.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі