Беларусь наведае парламенцкая дэлегацыя з Польшчы

11/04/2017 - 07:33

Беларусь наведае парламенцкая дэлегацыя з Польшчы. Яе ачольвае сустаршыня польска-беларускай парламенцкай групы Сейма Адам Андрушкевіч. Візіт працягнецца 11-13 красавіка, інфармуе БЕЛТА.

Тэлеканал “Беларусь 1” дадае, што парламенцкая дэлегацыя будзе мець сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў, у міністэрстве адукацыі, у Навагрудскім і Лідскім райвыканкамах. Госці з Польшчы наведаюць Мірскі і Лідскі замкі, дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі