Беларусь і Расія здзяйсняюць генацыд у цэнтры Еўропы — Наўседа

27/02/2023 - 11:07
Украіна другі год вядзе абарончую вайну супраць расійскіх акупантаў / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што спартсмены з Беларусі і Расіі павінны быць адхілены ад Алімпійскіх гульняў. Паводле яго меркавання, "яны ніяк не могуць спаборнічаць, як звычайна, у той час, калі іх краіны здзяйсняюць генацыд у цэнтры Еўропы".

"Мы павінны дамагацца поўнай міжнароднай ізаляцыі Расіі датуль, пакуль яна працягвае сваю жорсткую вайну ва Украіне", піша Наўседа ў Twitter.

З-за пазіцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які не выключае допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на Алімпіяду з пэўнымі ўмовамі, узнікла дыскусія. Дзясяткі краін выступілі супраць, сярод іх і Літва. Украіна ўвогуле пагражае байкотам Алімпіяды 2024 года ў Парыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі