Беларусь хоча перавабіць кіраўнікоў прадпрыемстваў з ПЭК Расіі

09/09/2019 - 06:33
ctv.by

Каб падзяліць функцыі дзяржавы як уласніка і як рэгулятара, у Беларусі вырашылі на базе прадпрыемстваў і шэрагу банкаў стварыць дзяржкарпарацыю. Пра гэта паведаміў 8 верасня ў эфіры тэлеканала СТВ старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Аляксей Васільеў. "Дакумент падрыхтаваны, знаходзіцца на ўзгадненні. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы выйдзем на завяршальны этап", — сказаў ён.

Калі першая дзяржкарпарацыя будзе працаваць паспяхова, ДКМ прапануе Мінпраму згрупаваць у дзяржкарпарацыі і іншыя прадпрыемствы.

Галоўнае пытанне з карпаратыўным кіраваннем у Беларусі, на думку Аляксея Васільева, ў яго эфектыўнасці: "Калі назіральную раду, раду дырэктараў узначальвае намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі альбо начальнік аддзела кадраў, пра якую эфектыўнасці назіральнай рады можа ісці гаворка, калі ён залежны непасрэдна ад свайго наймальніка?"

Цяпер жа ў Беларусі, па-першае, змянілі сістэму аплаты працы кіраўнікоў прадпрыемстваў (уведзеныя бонусы за паказчыкі работы), па-другое, стварылі рэестр незалежных дырэктараў.

"Там ёсць вельмі сур'ёзныя людзі, якія маюць значны досвед працы ў кіраванні. Гэта не толькі банкаўскі сектар, гэта ПЭК Расійскай Федэрацыі [паліўна-энергетычны комплекс Расіі. — Еўрарадыё], гэта інжынірынгавыя кампаніі Беларусі, кіраўнікі гэтых кампаній. Яны гатовыя паўдзельнічаць у гэтым праекце", — распавёў кіраўнік Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі