Беларус Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю

02/06/2017 - 15:41

Беларус Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю. На Міжнароднай касмічнай станцыі касманаўт прабыў 197 дзён. Ён і астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва француз Тома Песке 2 чэрвеня прызямліліся ў Казахстане, інфармуе РІА “Новости“.

Алегу Навіцкаму 45 гадоў. Ён — ураджэнец Чэрвеньскага раёна. Служыў у расійскіх Узброеных Сілах, ваенны лётчык. Ветэран баявых дзеянняў у Чачні. У 2012-м у званні палкоўніка звольнены ў запас. Упершыню пабываў у космасе ў кастрычніку 2012-га — у сакавіку 2013 года.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі