Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў

07/04/2019 - 12:28

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зоны для турыстаў. Цяпер можна трапіць на некаторыя аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе тэлеканал АНТ.

“Сфармаваныя два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і наагул пралічаны тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас”, — распавёў карэспандэнту канала намеснік дырэктара Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага заказніка Максім Кудзін.

Кошт экскурсіі на пяць чалавек складзе 340 беларускіх рублёў. Што да радыяцыі, то навукоўца заявіў: доза, якая будзе атрыманая ад пералёту, большая, чым знаходжанне цягам аднаго працоўнага дня ў зоне адчужэння.

Украіна раней адкрыла зону адчужэння са свайго боку і пускае туды турыстаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі