Тэлеканал "Беларусь 5" у сераду пакажа ў жывым эфіры матч 1/8 фіналу тэніснага турніру ў амерыканскім Нью-Хейвене, у якім беларуска Арына Сабаленка згуляе з аўстралійкай Дар'яй Гаўрылавай. Трансляцыя пачнецца пасля 22-й гадзіны. Цікава, што ў рэйтынгу WTA Сабаленка — 25-я, яе саперніца — 24-я.
У першым паядынку на турніры Сабаленка ўжо перамагла прадстаўніцу Аўстраліі Саманту Стосур.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч з Нью-Хейвенам развіталася. У трохсэтавым матчы яна саступіла францужанцы Каралін Гарсія.