Бел Гейтс папярэджвае пра больш небяспечныя пандэміі, чым COVID-19

20/01/2022 - 09:56
Біл Гейтс / Reuters 

Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс лічыць, што свет можа сутыкнуцца са значна больш небяспечнымі пандэміямі, чым COVID-19. Словы мільярдэра публікуе Financial Times.

На яго думку, ужо цяпер трэба ўкладваць грошы ў ахову здароўя і вытворчасць вакцын. Гэта дазволіць сэканоміць "трыльёны долараў шкоды" і выратаваць мільярды жыццяў. Чалавецтва мусіць навучыцца ствараць вакцыну за 100 дзён і мець вытворчасці, якія змогуць вырабіць гэтую вакцыну ў дастатковых аб'ёмах.

Паралельна гэтыя інвестыцыі спрыялі б стварэнню вакцыны ад ВІЧ і больш эфектыўных прышчэпак ад сухотаў і малярыі, лічыць Біл Гейтс.

Між тым колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 330 млн, а колькасць смяротных вынікаў, паводле дадзеных на сераду 19 студзеня — 5,55 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі