БАЖ заклікае ўлады неадкладна вызваліць затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН

18/08/2021 - 12:50

Беларуская асацыяцыя журналістаў абураная чарговым грубым ціскам на незалежныя медыя. У распаўсюджанай у сераду заяве БАЖ заклікае ўлады "неадкладна вызваліць затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН і спыніць ціск на інфармацыйнае агенцтва". 18 жніўня прайшлі ператрусы ў кватэрах супрацоўнікаў БелаПАН і ў мінскім офісе. Ёсць затрыманыя па крымінальнай справе "аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

"Можна закрыць незалежныя медыя, затрымаць іх супрацоўнікаў, застрашыць людзей — але ніхто не здольны стрымаць думкі і ідэі", — піша БАЖ.

У заяве нагадваецца, што БелаПАН — "старэйшае недзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Беларусі, якое дзесяцігоддзямі забяспечвае медыярынак праўдзівай, дакладнай і аператыўнай інфармацыяй". І што ранейшы ціск на інфармагенцтва "прывёў да смерці заснавальніка і кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі