Байдэн заявіў, што "перадае эстафету новаму пакаленню"

25/07/2024 - 06:14

Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з відэазваротам, у якім патлумачыў сваё рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах 2024 года і перадаць эстафету Камале Харыс. Ён заявіў, што "перадае эстафету новаму пакаленню".

"У апошнія тыдні мне стала ясна, што я павінен аб'яднаць сваю партыю ў гэтым найважнейшым пачынанні, — гаварыў Байдэн. — Я лічу, што мой паслужны спіс на пасадзе прэзідэнта, маё лідарства ў свеце, маё бачанне будучыні Амерыкі — усё гэта заслугоўвала другога тэрміну. Але нішто, нішто не можа перашкодзіць выратаванню нашай дэмакратыі. Гэта ўключае ў сябе і асабістыя амбіцыі. Таму я вырашыў, што лепшы шлях наперад — гэта перадаць эстафету новаму пакаленню. Гэта лепшы спосаб аб'яднаць нашу нацыю... Я глыбока паважаю гэтую пасаду. Але сваю краіну я люблю больш".

Ён падкрэсліў, што выходзіць з гонкі, каб "дапамагчы вылечыць раны, нанесеныя Дэмакратычнай партыі, і аб'яднаць дэмакратаў у імя перамогі". Джо Байдэн таксама заклікаў амерыканцаў падтрымаць Камалу Харыс, якая павінна стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША: "Я свой выбар зрабіў, цяпер выбар за вамі".

81-гадовы Байдэн заявіў, што застанецца працаваць на пасадзе шэсць месяцаў, якія засталіся да заканчэння яго тэрміну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі