Байдэн падпісаў пратаколы аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў NATO

09/08/2022 - 19:48

Джо Байдэн падпісаў пратаколы аб ратыфікацыі ў ЗША дамоўленасцяў аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў склад NATO.

ЗША сталі 23-й краінай альянсу, якая ратыфікавала ўступленне новых чальцоў. Агулам у NATO 30 краін. На цяперашні час заяўку Фінляндыі і Швецыі яшчэ не ратыфікавалі Іспанія, Грэцыя, Партугалія, Славакія, Чэхія, Венгрыя і Турцыя.

Фінляндыя і Швецыя вырашылі ўступіць у NATO пасля таго, як Расія напала на Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі