Байдэн наведае Ізраіль, саміт у Іарданіі з яго ўдзелам адменены

18/10/2023 - 06:42

Прэзідэнт ЗША ляціць у Ізраіль / АР

У сераду прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Ізраіль, каб выказаць падтрымку ў вайне супраць тэрарыстаў з ХАМАС. Як паведамляе "Голас Амерыкі", у праграму яго паездкі ўнеслі змены пасля трагічных падзей у сектары Газа — выбух у бальніцы прывёў да шматлікіх ахвяр (верагодна, загінулі сотні людзей). ХАМАС, палесцінскія афіцыйныя асобы ўсклалі адказнасць на Армію абароны Ізраіля, а яна — на тэрарыстычны "Ісламскі джыхад". Аднак у выніку быў адменены саміт у Амане з удзелам Байдэна і кіраўнікоў Егіпта, Іарданіі і Палесцінскай аўтаноміі.

"Прэзідэнт ЗША выказаў глыбокія спачуванні ў адрас усіх нявінна загінуўшых пры выбуху ў бальніцы ў сектары Газа і жадае хутчэйшага выздараўлення параненым", — гаворыцца ў заяве Белага дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі