БАТЭ сёння пазмагаецца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы

13/12/2018 - 11:58

13 снежня БАТЭ пазмагаецца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. У Грэцыі каманда Аляксея Багі правядзе апошні матч групавога раўнда, сапернікам будзе ПАОК. Той самы, якому 4 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" БАТЭ нечакана прайграў з лікам 1:4.

Сённяшні паядынак пачнецца ў Салоніках у 20:55, у жывым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

У групе L лідыруе "Чэлсі" — 15 ачкоў, у БАТЭ 6 ачкоў і другое месца, столькі ж у венгерскага "Відзі", ПАОК мае 3 ачкі. Плэй-оф барысаўчанам гарантуе перамога, але ў выпадку перамогі "Чэлсі" над "Відзі" будзе дастаткова і нічыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі