БАТЭ і "МЛ Віцебск" выйшлі ў паўфінал Кубка Беларусі. Усе вынікі

15/03/2026 - 18:06

14 і 15 сакавіка прайшлі матчы ў адказ чвэрцьфіналу Кубка / БАТЭ

На выходных прайшлі матчы ў адказ 1/4 Кубка Беларусі. БАТЭ змог узяць рэванш у "Тарпеда-БелАЗ" за паражэнне ў першай гульні (0:1), абыграўшы саперніка з лікам 2:0 і выйсці ў паўфінал Кубка Беларусі.

Мінскае "Дынама" толькі ў серыі пенальці змагло прайсці "Іслач", першая гульня скончылася перамогай "ваўкоў" з лікам 1:0.

"МЛ Віцебск" у матчы ў адказ без праблем разабраўся з брэсцкім "Дынама" — 2:0. З такім жа лікам яны перамаглі ў першай гульні ў Брэсце.

"Славія" таксама не заўважыла супраціву ў матчы ў адказ з дзяржынскім "Арсеналам", перамогшы яго з лікам 2:0. Першая гульня таксама завяршылася з такім лікам.

Такім чынам, БАТЭ, мінскае "Дынама", "МЛ Віцебск" і "Славія" складуць паўфінальныя пары. Лёсаванне адбудзецца 16 красавіка ў 11.00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі