Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларускую палітзняволеную

02/11/2022 - 06:38
Таццяна Кузіна / spring96.org

Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларускую палітзняволеную Таццяну Кузіну. Расійскі музыка даслаў ёй фота з подпісам: "Таццяна! Сіл Вам. Цемра не доўжыцца вечна; заўсёды ўзыходзіць сонца. Б. Г.".

Эксперта-аналітыка, выкладчыцу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяну Кузіну затрымалі ў чэрвені 2021-га. З таго часу яна за кратамі. Яе абвінавачваюць у "дапамаганні дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады" і "закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Беларускія праваабаронцы прызналі Кузіну палітзняволенай.

Грабеншчыкоў і раней падтрымліваў беларускіх палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі