Эксперты паспрабавалі спрагназаваць, што будзе з Беларуссю праз год / Ілюстрацыйнае фота "Радыё Свабода"
Магчымыя чатыры сцэнары развіцця падзей у Беларусі, мяркуе група экспертаў з Беларусі, Германіі і Польшчы. 12 чалавек сабраліся і распрацавалі магчымыя варыянты развіцця падзей да канца 2022 года. Днямі гэтыя сцэнары прадставілі еўрадэпутатам, расказвае DW.
Эксперты ўлічвалі два асноўныя фактары — магчымасць дэмакратычнай трансфармацыі ўнутры дзяржапарату і ўзровень сацыяльнай мабілізацыі беларускага грамадства. Эксперты таксама дапусцілі, што на развіццё сітуацыі можа паўплываць так званы "чорны лебедзь", то бок нейкая непрагназавальная падзея. Такім "чорным лебедзем", да прыкладу, стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair.
Такім чынам, былі сфармуляваныя 4 магчымыя сцэнары:
Пры гэтым палітолагі падкрэсліваюць, што распрацаваныя сцэнары — гэта не дакладныя прагнозы.
"Пытанне не ў тым, наколькі рэалістычныя сцэнары. Ідэя была паказаць наяўныя тэндэнцыі і што пры ўмовах a, b або c можа адбыцца ў Беларусі цягам наступных 12 месяцаў", — патлумачыла адна з аўтараў сцэнараў, экспертка па Беларусі Германскага фонду Маршала ЗША Марына Рахлей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут