Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Вашынгтоне. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Тэрэзу Марцінцову з Чэхіі — 7:6, 6:2. Азаранка — 20-я ракетка свету, яе саперніца — 73-я. На старце была пераможана ўкраінка Даяна Ястрэмская.
У 1/4 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з кітаянкай Сю Ванг, якая займае ў сусветным рэйтынгу 95-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут