Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Чарльстане (ЗША). У паядынку 1/8 фіналу, які працягваўся 2 гадзіны 45 хвілін, беларуская тэнісістка (26-я ў рэйтынгу WTA) абыграла ў трох сэтах амерыканку Тэйлар Таўнсэнд (68) — 6:7(5:7), 6:3, 6:4.
Наступная саперніца — амерыканка Джэсіка Пегула, 5-я ракетка свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут