Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе

03/01/2023 - 07:42
Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка (26-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе. У стартавым паядынку беларуская тэнісістка абыграла ўкраінку Ангеліну Калініну (39) — 7:6(11:9), 7:6(7:5). Ён працягваўся больш за дзве з паловай гадзіны.

Наступная саперніца Азаранка — Сінвэнь Жэн (28) з КНР.

Аляксандра Сасновіч прайграла ўжо на старце турніру, Арына Сабаленка (5) згуляе ў 1/8 фіналу з Людмілай Самсонавай (20) з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі