Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка выйграла свой першы паядынак на турніры ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У панядзелак у матчы 1/32 фіналу беларуска ў трох сэтах перамагла ўкраінку Ангеліну Калініну — 2:6, 7:6(7:4), 6:4.
На сённяшні дзень Азаранка — 34-я ракетка свету, Калініна займае ў рэйтынгу WTA 51 месца. Наступная саперніца — Іга Свёнтак з Польшчы, другая ракетка свету.
Арына Сабаленка стартуе на турніры з 1/16 фіналу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут