Азаранка пракаментавала негатыўную рэакцыю на яе незвычайны купальнік

06/11/2019 - 13:26

Вікторыя Азаранка пракаментавала негатыўную рэакцыю на яе незвычайны купальнік. Многіх прыхільнікаў тэнісісткі шакавала фота з адпачынку з сынам на беразе акіяна, якое яна змясціла ў Instagram (каментар стыліста можна ўбачыць тут).

Азаранка выклала ў Instagram новае фота. На ім яна ўжо ў чорным закрытым касцюме.

"Паколькі людзі высмеялі мой купальнік, а мне вельмі важнае іх меркаванне, то я пайду на пляж вось так... — піша Вікторыя. — Так лепш? (Спадзяюся, тролі зразумеюць мой сарказм.)"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі