Вікторыя Азаранка на турніры ў Рыме разграміла Вікторыю Галубіч са Швейцарыі (56-ю ракетку свету) — 6:3, 6:0. Беларуская тэнісістка выйшла ў 1/16 фіналу.
Якраз у панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. У ім Азаранка паднялася з 17-га на 16-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут