Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. У 1/32 фіналу Азаранка (15-я ракетка свету) прайшла немку Андрэа Петкавіч (65) — 6:1, 7:6. Наступная саперніца беларускі — Джыл Тайхман са Швейцарыі (24).
Сасновіч (47) у другім крузе перамагла Эму Радукану з Вялікабрытаніі, 12-ю ракетку свету — 3:6, 6:1, 6:1. Наступнай яе саперніцай стала Ангеліка Кербер, 17-я ракетка свету.
Беларускія тэнісісткі згуляюць 27 траўня.
Тым часам Ілля Івашка выбыў з парнага разраду "Ралан Гарос" ужо ў 1/32-й фіналу. Ён выступаў з аўстралійцам Джэймсам Даквортам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут