Буйная аварыя адбылася ў ноч на 12 снежня на мінскай ЦЭЦ-4. Каля 2-й гадзіны ночы з розных раёнаў сталіцы сталі прыходзіць паведамленні пра адключэнне электрычнасці і цяпла. У некаторых раёнах, як пішуць карыстальнікі сацсетак, былі і адключэнні вады. Найбольшая колькасць паведамленняў была з Сухарава.
На службе 115.бел паведамляюць, што аварыя закранула некалькі раёнаў горада. Электрычнасць і цяпло ў дамы мінчукоў пачалі вяртацца пасля 3-й гадзіны ночы.
МНС у сваім твітар-акаўнце паведамляе, што дапамога ратавальнікаў уначы не спатрэбілася ні на адным аб'екце.