Аўтобуснага эксгібіцыяніста шукаюць у Мінску

22/04/2019 - 12:08

21 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС Мінска звярнулася дзяўчына, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Яна распавяла, што ў грамадскім транспарце невядомы мужчына дэманстраваў пасажырам свае палавыя органы. 

Дзяўчына затэлефанавала ў міліцыю, калі парушальнік паспеў ужо выбегчы з аўтобуса. Паведамляецца, што выйшаў ён на прыпынку на вуліцы Шаранговіча.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 50-55 гадоў, рост каля 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы з сівізной, мае лобныя залысіны.

Быў апрануты: куртка з сіняй тканіны на маланцы, сіняя байка з белай акантоўкай каўняра. На твары ёсць вусы, носіць акуляры.

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне мужчыны, якога шукае міліцыя, просяць звярнуцца ў Фрунзенскае РУУС асабіста альбо па тэлефонах +375 29 171-51-57, +375 29 770-47-87 альбо 102.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі