ДТЗ у Беластоку / Insider Польша
1 лютага ў польскім горадзе Беластоку ў паліцэйскую машыну ўрэзаўся аўтамабіль, які належыць дыпламатычнаму корпусу Беларусі.
Інцыдэнт адбыўся каля 6:30 раніцы на кальцавой развязцы, паведамляе "Insider Польшча". Беларускае аўто з дыпламатычнымі нумарамі не саступіла дарогу і сутыкнулася з паліцэйскім аўтамабілем. Пасля аварыі ў бальніцу для абследавання была дастаўленая афіцэр паліцыі.
Адзначаецца, што кіроўцы абодвух аўтамабіляў былі цвярозымі, месца аварыі ніхто не пакінуў.
Кіроўца дыпламатычнага аўтамабіля атрымаў папярэджанне ў сувязі з аварыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут