Аўтааварыя каля будынка Нацбанка ў Мінску (фота)

08/07/2019 - 08:40

Раніцай у панядзелак каля будынка Нацбанка ў Мінску адбылася аварыя. На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся Volkswagen Tiguan і грузавы Volkswagen. Сведкі кажуць, што легкавік рухаўся па праспекце, а іншы аўтамабіль паварочваў з вуліцы Леніна направа на праспект. У гэты момант Volkswagen Tiguan, якім кіравала жанчына (у салоне было дзіця) і наляцеў на грузавы Volkswagen. На месца прыехала хуткая. Медыкі агледзелі ўсіх удзельнікаў ДТЗ, але шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

З-за ДТЗ на праспекце Незалежнасці быў часова перакрыты рух транспарту на двух палосах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі