Кацярына Жаўтанога / jurcatalog.by
Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, ранейшую адвакатку палітвязня Сцяпана Латыпава. Яе прызналі вінаватай у "распальванні варожасці".
Адвакацкае бюро, у якім працавала Жаўтанога, займалася кансультаваннем бізнэсу. У 2020-м яно пераключылася на адміністратыўнае права і бясплатна дапамагала затрыманым на Акрэсціна.
У ліпені 2021-га ў Кацярыны, як і ў мноства іншых, забралі адвакацкую ліцэнзію.
У сваім інстаграм-акаўнце яна з'яўлялася апошні раз у снежні 2024 года.
Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі "хімію" з накіраваннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут