Арзамасава, Літвінчук, Халадовіч... За каго балеем на Алімпіядзе 18 жніўня

18/08/2016 - 14:00

18 жніўня на алімпійскіх спаборніцтвах у Рыа-дэ-Жанейра за беларускую зборную будуць выступаць толькі жанчыны.

У фінале вяслярскіх спаборніцтваў на байдарках-адзіночках на дыстанцыі 500 м будзе змагацца Марына Літвінчук. Яна стартуе ў 16.11 паводле беларускага часу. Напярэдадні спартоўка паказала ў паўфінале другі вынік у сваім заездзе.

Пасля 16.20 дзве прадстаўніцы Беларусі выступяць на турніры па вольнай барацьбе: Марыя Мамашук — у катэгорыі да 63 кг, Васіліса Марзалюк — да 75 кг.

Сярод пяціборцаў сёння выступае Настасся Пракапенка: у 16.30 чакаем яе выступ на фехтаванні.

Завершаць беларускі дзень на Алімпядзе лёгкаатлеткі. У 3.10 у фінале кідання кап'я паспаборнічае Таццяна Халадовіч. А ў 3.31 у бегу на 800 метраў Марына Арзамасава пазмагаецца за выхад у фінал турніру.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі