Арыштаваны на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык абвясціў галадоўку

04/05/2017 - 13:22

Суддзя Цэнтральнага суда Мінску Міхаіл Хома арыштаваў лідара руху "Разам" Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак, перадае Радыё "Свабода". У сваім апошнім слове палітык заявіў, што абвяшчае галадоўку супраць умоваў утрымання ў турме на Акрэсціна.

Сіўчыка затрымалі 3 траўня і ноч да суда ён правёў у турме на Акрэсціна. Палітыка абвінавацілі ў паўторным на працягу году ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Нагодай стаў яго ўдзел у акцыі салідарнасці з незаконна арыштаваным Мікалаем Статкевічам ды іншымі беларускімі палітвязнямі 1 траўня. Сведкі-міліцыянты ў судзе заявілі, што Сіўчык крычаў у мікрафон "Жыве Беларусь!" і "Баста".

Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч прыйшлі на суд над Сіўчыкам, каб выказаць сваю салідарнасць з ім. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі