Арына Сабаленка, сёмая ракетка свету, выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Штутгарце. У чацвер у 1/8 фіналу беларуска абыграла ў двух сэтах Анну-Лену Фрыдзам (125-ю ў сусветным рэйтынгу) з Германіі — 6:4, 6:2.
На старце Сабаленка перамагла кітаянку Чжан Шуай (40) — 6:2, 6:2.
У чвэрцьфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.