Арына Сабаленка / https://twitter.com/Wimbledon
Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона. У панядзелак у паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла расіянку Кацярыну Аляксандраву (22) — 6:4, 6:0.
Наступная саперніца — Мэдысан Кіз (18) з ЗША.
Напярэдадні з турніру ў адзіночным разрадзе выбыла Вікторыя Азаранка, якая ў 1/8-й фіналу саступіла ўкраінцы Эліне Світолінай — 6:2, 4:6, 6:7.
Беларуска Ірына Шымановіч разам з Аксанай Калашнікавай з Грузіі прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду Уімблдона. Іх наступныя саперніцы — амерыканка Каралін Долхайд і кітаянка Шуай Чжан. Вікторыя Азаранка выступала ў парным разрадзе з Беатрыс Хадад Мая з Бразіліі. Яны зняліся праз траўму бразільянкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут