Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Пекіне

30/09/2024 - 08:13

Арына Сабаленка / Getty

У матчы трэцяга круга на тэнісным турніры ў Пекіне Арына Сабаленка атрымала другую перамогу.

Беларуска выйграла ў амерыканкі Эшлін Кругер у двух сэтах — 6:2, 6: 2.

Наступнай саперніцай другой ракеткі свету будзе таксама прадстаўніца ЗША Мэдысан Кіз. Апошні раз яны спаборнічалі між сабой у паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША ў 2023 годзе. Тады Сабаленка прайграла пад нуль першы сэт, але выйграла матч — 0:6, 7:6, 7:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі