Арына Сабаленка
На тэнісным турніры "Ралан Гарос" беларуска Арына Сабаленка ў двух сэтах абыграла японку Маюку Учыжыму — 6:2, 6:2.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 4 хвіліны.
Наступнай саперніцай Сабаленка будзе ці яе сяброўка Паўла Бадоса, ці Юлія Пуцінцава. Іх сустрэча праходзіць акурат цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут