Арына Сабаленка не выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Таронта. У матчы 1/8 фіналу беларуская тэнісістка ў трох сэтах прайграла амерыканцы Коры Гаўф — 5:7, 6:4, 6:7(4:7).
Сабаленка — 6-я ракетка свету, яе саперніца — 11-я.
У турніры не ўдзельнічае з-за праблемы з канадскай візай Вікторыя Азаранка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут