Арына Сабаленка выбыла з парнага разраду Уімблдона

10/07/2019 - 14:44

Арына Сабаленка выбыла з парнага разраду Уімблдона. Яна выступала разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс. 10 ліпеня ў 1/4 фіналу Сабаленка і Мертэнс прайгралі Се Шу Вэй з Тайваня і Барбары Стрыцавай з Чэхіі — 4:6, 2:6.

Такім чынам на Уімблдоне не засталося беларускіх тэнісістак — ні ў адзіночным, ні ў парным разрадзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі