Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў паўфінал Уімблдона

06/07/2021 - 15:56

Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў паўфінал Уімблдона. 6 ліпеня ў матчы 1/4 фіналу чацвёртая ракетка свету абыграла 24-ю ў сусветным рэйтынгу Онс Жабер з Туніса — 6:4, 6:3.

У выніку Сабаленка ўжо палепшыла сваё становішча ў сусветным рэйтынгу — як мінімум, 3-я ракетка свету ад панядзелка. А перамогі на Уімблдоне яшчэ могуць працягвацца.

Саперніцай Арыны Сабаленка ў паўфінале будзе чэшка Караліна Плішкава, 13-я ракетка свету, якая таксама там згуляе ўпершыню.

Онс Жабер / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі