На тэнісным турніры Gippsland Trophy у аўстралійскім Мельбурне беларуска Арына Сабаленка (7-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў 1/16 фіналу.
Мінулай ноччу наша суайчынніца гуляла з эстонскай тэнісістцкай Кайяй Канэпі (94). Сустрэча, якая працягвалася 1 гадзіну 45 хвілін, скончылася перамогай эстонкі — 6:1, 2:6, 6:1.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (90) у 1/16 фіналу прайграла румынцы Ірыне Бегу (79) — 7:5, 4:6, 4:6. Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 36 хвілін.
У парным разрадзе Сасновіч разам з украінкай Мартай Касцюк выйдуць супраць амерыканскага дуэта Эйжа Мухамад / Джэсіка Пегула.
На мужчынскім турніры Murrey River Open беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (78) перамог у дзвюх партыях паўднёваафрыканца Лойда Харыса (90) — 6:3, 7:5. У 1/16 фіналу наш спартовец сустрэнецца з венграм Мартанам Фучавічам (55).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.