Арына Сабаленка прайграла на турніры ў Маямі Петры Квітавай

23/03/2018 - 18:50

Арына Сабаленка (60-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла на турніры ў Маямі Петры Квітавай з Чэхіі (9-я ракетка свету) — 5:7, 6:3, 3:6. У трэцім сэце беларусцы не хапіла досведу і вытрымкі ў рашаючых момантах. У выніку з беларускіх тэнісістак на турніры барацьбу працягвае толькі Вікторыя Азаранка. У трэцім крузе яна сустрэнецца з Анастасіяй Севаставай з Латвіі. Цікава, што яны абедзве — экс-першыя ракеткі свету.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі