Арына Сабаленка атрымала бліскучую перамогу над Каралін Вазняцкі

27/06/2019 - 07:00

Арына Сабаленка (10-я ракетка свету) у 1/8 фіналу турніру ў Істбурне атрымала бліскучую перамогу над датчанкай Каралін Вазняцкі (14-я ў сусветным рэйтынгу, былая першая ракетка свету) — 2:6, 6:4, 7:6. У трэцім сэце беларуска прайгравала з лікам 2:5, але здзейсніла фантастычны камбэк. Пасля гэтага Арына без сіл апусцілася на корт. "Сёння адбылося нешта неверагоднае", — сказала яна пазней журналістам.

27 чэрвеня ў чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з Кікі Бертэнс з Галандыі, 4-й ракеткай свету. Пачатак прыблізна ў 16:30.

Jimmie48

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі