24 ліпеня госцем жывога эфіра Еўрарадыё стаў літаратар, мастак і перформер Артур Клінаў. 28-29 ліпеня ў арт-вёсцы Каптаруны, дзе жыве Клінаў, пройдзе трэці па ліку міжнародны літаратурны форум "Міжмор'е літаратур". Якія нябачныя межы будуць пераадольваць літаратары падчас фэсту, навошта ён патрэбны беларускай глыбінцы, абмяркоўваем падчас эфіру.