Арсен Венгер пакідае "Арсенал"

20/04/2018 - 13:17

Галоўны трэнер "Арсенала" Арсен Венгер па заканчэнні сезона пакіне сваю пасаду, паведамляюць спартовыя СМІ. Хто прыйдзе яму на змену, пакуль не вядома.

Венгер кіраваў "Арсеналам" 22 гады. У 823 матчах англійскай прэм'ер-лігі клуб пад яго кіраўніцтвам атрымаў 473 перамогі, 199 нічыіх і 151 раз прайграў.

На рахунку трэнера ў "Арсенале" 7 Кубкаў Англіі, 7 Суперкубкаў Англіі і 3 перамогі ў прэм'ер-лізе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі