Арман-Маршал Сіла пакуль не адправіўся на Алімпіяду

15/08/2016 - 11:40

Беларускі таэквандзіст Арман-Маршал Сіла пакуль яшчэ не адправіўся ў Рыа-дэ-Жанейра на Алімпійскія гульні.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра спорту і турызму Аляксандра Дубкоўскага, цяпер спартовец адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах па рашэнні Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. Прычынай стаў допінг, выяўлены ў яго пробах. Дубкоўскі заявіў, што па гэтай праблеме зараз ідзе інтэнсіўная праца, праводзіцца праверка і удакладняюцца ўсе дэталі здарэння.

Паведамленне пра выўляены ў пробах Сілы мельдоній з'явілася ў суботу. У нядзелю спартовец і яго трэнер Юлія Сухавіцкая прайшлі праверку на паліграфе ("дэтэктары хлусні"). Па яе выніках паведамлялася, што ні спартовец, ні трэнер не ўжывалі мельдоній.

Сіла — адзіны таэквандзіст, які мусіў прадстаўляць Беларусь на Алімпіядзе. Беларуская дэлегацыя па таэквандо мусіла вылецець у Бразілію ў панядзелак. Спаборніцтвы па гэтым відзе спорту пройдуць у Рыа з 17 па 20 жніўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі