Археолагі знайшлі чэрап маманта са схаваным скарбам

21/11/2018 - 17:49

У Падмаскоўі археолагі знайшлі чэрап маманта са схаваным у ім скарбам. Праўда, скарб своеасаблівы. Гэта крэмневыя вырабы і нарыхтоўкі для прылад працы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Instagram інфармуе прэс-служба міністэрства культуры Падмаскоўя.

Адзначаецца, што раскопкі праводзіліся на Зарайскай стаянцы. У культурным слоі, узрост якога складае не менш за 20 тысяч гадоў, археолагі натрапілі на астаткі жылля першабытнага чалавека. Але перад гэтым яны знайшлі косткі маманта і той самы чэрап. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі