Арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" даслала ліст Лукашэнку

08/04/2020 - 08:37

Арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" даслала ліст Аляксандру Лукашэнку. Грамадскія актывісты просяць кіраўніка дзяржавы забараніць вясновае паляванне на птушак і капканы, якія захопліваюць іх нагу. У лісце падкрэсліваецца, што калі ў суседняй Расіі паляўнічы сезон складае вясной толькі 10 дзён, а ў ЕС ён увогуле забаронены, у нашай краіне на водаплаваючых птушак можна паляваць 28 дзён, а падчас тураў — амаль два месяцы. Актывісты звяртаюць увагу, што гэта якраз перыяд міграцыі і размнажэння. Да таго ж, абмежавання на здабычу тых жа качак няма і некаторыя паляўнічыя іх забіваюць дзясяткамі, а пасля выкладаюць здымкі ў сацсеткі.

Што да капканаў, то жывёлы, трапляючы ў іх, нярэдка паміраюць пакутлівай смерцю, альбо нават адгрызаюць сабе лапу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі