Туманны ранак у Жабінцы / Darya / t.me/meteovibe
Сіноптыкі выдалі папярэджанне пра аранжавы ўзровень небяспекі на пятніцу, 18 верасня.
Туманы, якія пачаліся пася 4-й гадзіны раніцы, затрымаюцца да 10-й гадзіны і распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі Беларусі. У Мінску з 5-й да 10-й гадзіны туман, як паведамляецца, будзе ўмераным.
Бачнасць у тумане складзе 100-500 м.
Істотных ападкаў сёння ўдзень не прагназуецца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 метраў за секунду. Тэрмометры пакажуць +16...+22 градусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут