Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на нядзелю

26/06/2021 - 14:30
Лета ў Беларусі / gismeteo.by

На нядзелю, 27 чэрвеня, сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-з навальніц і ліўняў.

Будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах у асобных раёнах моцны парывісты, ноччу і раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе +13... +19 градусаў, днём будзе +21 ... +27, па паўднёвым усходзе — + 28... +31.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі