Apple папярэдзіла уладальнікаў старых iPhone і iPad пра адключэнне інтэрнэту

04/11/2019 - 07:52

Apple папярэдзіла уладальнікаў старых iPhone і iPad пра адключэнне інтэрнэту, калі не будзе абноўлена праграмнае забеспячэнне. Гэта датычыць гаджэтаў, вырабленых да 2012 года, інфармуе СNN.

Кампанія патлумачыла, што прычына ў асаблівасцях убудаваных у дэвайсы GPS-модуляў, якія кожныя 19 гадоў патрабуюць перазагрузкі. Без абнаўлення адбываецца збой, і з'явяцца праблемы з выхадам у інтэрнэт. У "зоне рызыкі" апынуліся iPhone 4 і 5, а таксама iPad mini з падтрымкай сотавай сувязі, iPad і iPad 2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі