Апоўначы ў Мінску байкер сутыкнуўся з "хуткай"

27/07/2017 - 06:53
Фота: старонка Аляксандра Памідорава ў FB

Уночы на 27 ліпеня на праспекце Незалежнасці ў Мінску байк сутыкнуўся з "хуткай". Аварыя адбылася ў 0:20 — спартовая Honda не падзяліла скрыжаванне галоўнай сталічнай магістралі з вуліцай Энгельса.

"Матацыкліст ў свядомасці, у 0:46 адпраўлены ў БХМД [Бальніца хуткай медычнай дапамогі. — Еўрарадыё], — з медыцынскай дакладнасцю апісвае сітуацыю шоўмэн Аляксандр Памідораў, які апынуўся сведкай здарэння. — "Хуткая" была на месцы праз 4 хвіліны. ДАІ праз 10 [хвілінаў]".

І кіроўца "хуткай", і байкер сцвярджаюць, што выязджалі на скрыжаванне на зялёны сігнал светлафора. Па факце аварыі праходзіць праверка ДАІ.

Фота: старонка Аляксандра Памідорава ў FB

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі